Сяргей Гурэнка павязе мінскае "Дынама" ў Маскву на спарынг з "Лакаматывам"

Футбалісты мінскага "Дынама" падчас двухтыднёвага перапынку ў чэмпіянаце краіны правядуць спарынг з маскоўскім "Лакаматывам". Гульня пройдзе 11 кастрычніка ў расійскай сталіцы.
Як паведамляе БЕЛТА, галоўны трэнер дынамаўцаў Сяргей Гурэнка спадзяецца, што паездка ў Маскву для каманды, якая займае ў чэмпіянаце Беларусі другое месца, будзе карыснай. Гульцы "Дынама" не толькі згуляюць з моцным сапернікам, але і спадзяюцца патрапіць на адборачны матч чэмпіянату свету Расія-Нямеччына.