Сяргей Касціцын рэалізаваў буліт і быў прызнаны другой “зоркай” Манрэаля

У чарговым паядынку чэмпіянату НХЛ "Манрэаль" на сваёй пляцоўцы прайграў "Рэйнджэрс" — 3:5.
Пры гэтым па хаодзе сустрэчы гаспадары перамагалі з лікам — 3:0, а адну з шайб закінуў беларускі нападаючы Сяргей Касціцын. Ён зарабіў і рэалізаваў буліт, а па заканчэнні сустрэчы быў прызнаны другой "зоркай".

"Прэсбол"