Сяргей Лінг: Прыватызацыю ў Беларусі можна разглядаць як антыкрызісную меру
Прыватызацыю ў Беларусі можна разглядаць як антыкрызісную меру. Такую заяву зрабіў на паседжанні Рэспубліканскага савета дырэктараў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі яе ганаровы сябра, экс-кіраўнік урада Беларусі Сяргей Лінг. Ён часткова пагадзіўся з сцвярджэннем, што ў Беларусі няма крызісу, у тым сэнсе, што яго эпіцэнтр знаходзіцца не ў Беларусі. Аднак, на думку С.Лінга, не зважаць на крызіс нашая краіна не можа.
Ён лічыць, што шанцы Беларусі на прыцягненне інвестыцый ва ўмовах крызісу толькі падвышаюцца. Падставай для такой высновы Сяргей Лінг назваў прывабныя бакі нашай краіны: геаграфічнае становішча краіны, наяўнасць моцнага дзяржаўнага кіравання, прынятыя рашэнні па гарантыях банкаўскіх укладаў і кваліфікаваныя кадры.
Найлепшым выйсцем ва ўмовах супрацьстаяння крызісу экс-кіраўнік ураду лічыць засяродзіць высілкі на такіх кірунках, як вытворчасць прадуктаў харчавання і лекавых сродкаў.
Інтэрфакс