Сяргей Сідорскі прапанаваў Казахстану рэалізаваць 37 сумесных праектаў
37 сумесных праектаў прапанавала для рэалізацыі Беларусь Казахстану. Яны могуць быць уключаныя ў Карту індустрыялізацыі гэтай краіны. Пра гэта заявіў беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым, паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, Сідорскі знаходзіцца з двухдзённым візітам у Казахстане. Сёння адбылася прэзентацыя беларускіх інвестыцыйных прапановаў.