Сяргея Каваленку арыштавалі на 7 сутак за бел-чырвона-белы сцяг
У Віцебску адбыўся суд над сябрам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргем Каваленкам. За вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на будынак суда яму прысудзілі 7 сутак арышту. Каваленку абвінавацілі ў правядзенні несанкцыяванай акцыі. Як нагадвае Радыё "Свабода", актывіста мусілі судзіць 20 красавіка па крымінальнай справе за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на каляднай елцы ў Віцебску. Суд па гэтай справе адклалі на 12 траўня.