Сяргея Мартынава запрасілі ў Брусель на сустрэчу з міністрамі Еўрасаюза

Кіраўніка міністэрства замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава запрасілі ў Брусель 28 ліпеня на сустрэчу са сваімі калегамі з краін ЕС, у тым ліку ў рамках Усходняга партнёрства. Пра гэта заявіў амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

"Швецыя як старшыня ў ЕС мае намер весці адкрыты дыялог з Беларуссю, прасоваць палітыку добрасуседства, надаваць адмысловую ўвагу Ўсходняму партнёрству", — сказаў амбасадар.

"Інтэрфакс"