Сёлета ў мінчукоў забралі 200 адзінак зброі і 8 тысяч боепрыпасаў

200 адзінак зброі і 8 тысяч разнастайных боепрыпасаў забралі сёлета ў мінчукоў міліцыянты. Дабраахвотна было здадзена больш за 900 адзінак зброі, прычым 30 з іх не былі зарэгістраваныя. Газета "Минский курьер" адзначае, што ўладальнікам нелегальнай зброі пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.