Сёлета вішня квітнее двойчы, а ў наступным годзе мы застанемся без ягад
У беларускіх садах гэтым летам вішні пачалі квітнець другі раз. Па словах намесніка дырэктара па навуцы сталічнага Батанічнага сада Івана Валадзько, унікальнай гэтую падзею назваць нельга, такое часам здараецца. Але яна сведчыць пра тое, што ў наступным годзе вішань у нас не будзе. Валадзько: “Такое здараецца, але рэдка. Тут шэраг фактараў з’ядналіся. Напэўна, кокамікоз вішні паразіў і ўсё лісце апала. А пасля прыйшло гэта спякотнае надвор’е. І дрэвы паўтарылі тое, што зімой бывае з імі – яны “заснулі”. Затым надвор’е ізноў стала больш вільготнае, і дрэва пачалі наноў квітнець. Дрэва ўсе свае сілы аддасць зараз і на вясну ў яго нічога не застанецца. І таму на наступны год на гэтых дрэвах не будзе пладоў – гэта тое, на што я вас магу ўжо зараз настроіць”.
І нічога, кажа навуковец, нельга зрабіць, каб выратаваць сітуацыю. Апошнім часам, па яго словах, сітуацыя з вішнямі ў Беларусі вельмі складаная – яны ўсё часцей хварэюць і ўсё меньш даюць ураджаю.
Валадзько: “У Беларусі з вішнямі вялікія праблемы. Трэба нейкія новыя гатункі выводзіць, каб яны былі ўстойлівыя да хвароб. Але гэта не так проста”.
Квітнець па другім разе сёлета пачала не толькі вішня. Па словах сп.Валадзько, у Батанічным садзе днямі пачалі квітнець асобныя кустарнікі ды іншыя дэкаратыўныя расліны, хаця пара квітнення іх даўно мінула.
Фота: Змітра Лукашука