Сёння адбудзецца першая творчая сустрэча Славаміра Адамовіча з чытачамі

У сядзібе партыі БНФ сёння адбудзецца сустрэча са Славамірам Адамовічам. Паэт прачытае свае вершы і адкажа на пытанні. Гэта ягоная першая творчая сустрэча з чытачамі па вяртанні на радзіму, паведамляе Радыё Свабода. Славамір Адамовіч эміграваў у Нарвегію ў 2002 годзе, дзе атрымаў статус "гуманітарнага ўцекача", але летась вярнуўся ў Беларусь. Яго пяру належаць паэтычныя зборнікі: "Кальварыйскія клёны", "Зямля Ханаан", "Плавільшчыкі расы", дакументальная кніга "Турэмны дзённік". За верш "Убей президента" быў асуджаны і адбыў 10 месяцаў турмы.

Пачатак імпрэзы а 18-й гадзіне.