Сёння адзначаецца Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых і палітвязнямі
11 гадоў таму бясследна зніклі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
Увечары 16 верасня прыкладна ў палову на адзінаццатую абодва выйшлі з будынку лазні ў Мінску, селі ў машыну ... Пасля гэтага іх больш не бачылі.
У Беларусі было яшчэ некалькі таямнічых знікненняў і смерцяў палітыкаў. 7 траўня 1999 году пры нявысветленых абставінах у двары свайго дома знік былы міністр унутраных справаў Беларусі генерал Юры Захаранка. 7 ліпеня 2000 году таямніча знік па дарозе ў мінскі аэрапорт тэлеаператар Зміцер Завадcкі. 6 красавіка 1999 году раптоўна памёр былы спікер Вярхоўнага Савета Генадзь Карпенка.
Да 11–й гадавіны знікнення апанентаў улады ў Беларусі выходзіць кніга "Мы памятаем...". Гэта ўспаміны сяброў, родных, блізкіх зніклых у Беларусі людзей, а таксама памерлага пры дзіўных абставінах Генадзя Карпенкі. Кніга выходзіць на трох мовах – беларускай, англійскай і расійскай.