Сёння амерыканцы ўзгадваюць ахвяраў тэрактаў 11 верасня 2001 года

Памяці ахвяраў тэрактаў 11 верасня 2001 года будуць прысвечаныя мерапрыемствы з удзелам прэзідэнта ЗША Джорджа Буша і іншых амерыканскіх кіраўнікоў, якія адбудуцца ў амерыканскай сталіцы.
7 гадоў таму тэрарысты накіравалі на будынак міжнароднага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку і на будынак Пентагона ў Вашынгтоне тры пасажырскія самалёты. У выніку тэракту загінула больш за 3 тысячы чалавек.

 Як паведамляе “Інтэрфакс”, сённяшні дзень у ЗША пачнецца з хвіліны маўчання. Затым прэзідэнт Джордж Буш прыме ўдзел у адкрыцці мемарыяльнага комплексу ў Пентагоне.