Сёння на “Славянскім базары” - другі дзень конкурсу маладых выканаўцаў


Сёння на “Славянскім базары ў Віцебску” адбудзецца адразу два конкурсы: другі дзень Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячы музычны конкурс. Беларусь на ім прадставяць Андрэй Кунец, які заняў другое месца на дзіцячым “Еўрабачанні” у мінулым годзе, і Хрысціна Святлічная.