Сёння пройдуць матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе пройдуць у нядзелю. Нагадаем, пакуль лідыруюць тры каманды — "Віцебск", барысаўскі БАТЭ і "Мінск", якія набралі па 7 ачкоў. БАТЭ прыме на сваім полі гродзенскі "Нёман", "Мінск" згуляе ў Брэсце з мясцовым "Дынама", а "Віцебск" — у Салігорску з "Шахцёрам". У Мінску на стадыёне "Трактар" сёння згуляюць "Дынама" і наваполацкі "Нафтан". Жодзінскае "Тарпеда" прыме на сваім полі бабруйскую "Белшыну", а сталічны "Партызан" у Магілёве будзе гуляць з мясцовым "Дняпром".