Сёння спаўняецца 16 гадоў з часу жнівеньскага путчу ў Маскве
Сёння спаўняецца 16 гадоў з часу жнівеньскага путчу ў Маскве, які прывёў да сканання Савецкага Саюзу. Нагадаем, раніцай 19 жніўня 1991 года было абвешчана, што прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў па стане здароўя не здольны выконваць свае абавязкі, таму ўся ўлада пераходзіць да віцэ-прэзідэнта Янаева, чальца ГКЧП – Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы.
У Маскву былі ўведзеныя танкі. Аднак дэмакратычныя сілы, якія аб’ядналіся вакол прэзідэнта Расійскай федэрацыі Барыса Ельцына, здолелі паралізаваць дзейнасць путчыстаў.
Параза апошніх праз некалькі месяцаў прывяла да падпісання Белавежскіх пагадненняў, якія юрыдычна аформілі развал СССР.
Паводле інфармацыі “Інтэрфакса”, зараз толькі 10% расіянаў лічаць падаўленне жнівеньскага путчу 1991 года перамогай дэмакратыі, 24% перакананыя, што гэта была трагедыя, 48% лічаць, што былі сведкамі эпізода барацьбы за ўладу.
У Беларусі падобнае апытанне не праводзілася.