Сёння судзяць віцебчука Каваленку за нацыянальны сцяг на каляднай елцы
20 красавіка у Віцебску пачынаецца суд над Сяргеем Каваленкам. Нагадаем, што 7 студзеня ён вывесіў нацыянальны сцяг на 35-метровай каляднай елцы ў цэнтры гораду. Актывіста вінавацяць у злосным хуліганстве і супраціве міліцыянтам. За гэта яму пагражае да 6 гадоў турэмнага зняволення. Міліцыянты таксама патрабуюць па 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі за маральныя страту - нібыта Каваленка публічна зневажаў іх падчас затрымання.
Як заявіў сам актывіст у каментары "Народнай Волі", некаторыя сведкі падзеі баяцца прызнавацца на судзе, што бачылі, як міліцыянты збівалі яго пры затрыманні.
Як заявіў сам актывіст у каментары "Народнай Волі", некаторыя сведкі падзеі баяцца прызнавацца на судзе, што бачылі, як міліцыянты збівалі яго пры затрыманні.