Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць адзін з найбуйнейшых зарападаў

14 снежня ў Беларусі можна будзе назіраць адзін з найбуйнейшых зарападаў.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, да 120 знічак у гадзіну змогуць назіраць беларусы сёння вечарам пасля заходу сонца. Прыкладна з 13.00 да 20.00 максімуму дасягне адзін з найбольш магутных метэорных патокаў Гемініды.

Назіральнікам з Беларусі будзе здавацца, што знічкі ляцяць з боку сузор'я Двайнятаў. Метэоры будуць рухацца з хуткасцю 35 км/с.