Сёння ў Беларусі няўстойлівае надвор’е, пахаладанне – праз некалькі дзён

У нядзелю ў Беларусі надвор’е будзе няўстойлівае, магчымыя кароткачасовыя ападкі, мокры снег і дождж. Захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак ад -1 да +4”.

Паводле разлікаў спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, на наступным тыдні надвор’е ў нашай краіне таксама будзе няўстойлівае.

У сярэдзіне тыдня трохі пахаладае, у начныя часы стане падмарожваць да -7 градусаў, а днём ад 0 да -5. І пройдзе кароткачасовы снег. Аднак стабільнага пахаладання не чакаецца, паведамляюць сіноптыкі.