Сёння ў фінале чэмпіянату свету па хакеі гуляюць Чэхія і Расія
Зборныя Чэхіі і Расіі сёння сустрэнуцца ў фінале чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у Нямеччыне. Гульня пачнецца ў 21.30 па мінскім часе. А ў 17.15 на лёд кёльнскай арэны выйдуць каманды Нямеччыны і Швецыі, якія разыграюць бронзавыя медалі. Нагадаем, учора ў паўфінальных матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: Чэхія — Швецыя — 3:2 (1:1, 0:1, 1:0, 0:0, буліты — 2:1), Расія — Нямеччына — 2:1 (0:1, 1:0, 1:0).