Сёння ў Львове гуляюць футбольныя зборныя Украіны і Беларусі
Сёння ў Львове адбудзецца стартавы матч адборачнага турніра чэмпіянату свету па футболе 2010 года паміж зборнымі Украіны і Беларусі. У прамым эфіры яго пакажа тэлеканал ОНТ. Трансляцыя пачнецца ў 20 гадзінаў. Тым часам украінскія СМІ паведамляюць, што матч паміж зборнымі Украіны і Беларусі ў Львове пройдзе пры аншлагу. Чакаецца, што на стадыёне "Украіна" будзе адчувацца і прысутнасць беларускіх заўзятараў, для якіх адведзены асобны сектар.
Нагадаем, сёння ў нашай адборачнай групе таксама адбудуцца матчы Андора - Англія і Харватыя - Казахстан.
Нагадаем, сёння ў нашай адборачнай групе таксама адбудуцца матчы Андора - Англія і Харватыя - Казахстан.