Сёння ў Мінску будуць судзіць затрыманых удзельнікаў мітынгу і шэсця

Суды над затрыманымі ўдзельнікамі ўчорашняга мітынгу і шэсця пройдуць сёння ў Маскоўскім і Цэнтральным судах сталіцы.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру “Вясна”, учора міліцыя затрымала каля 20 чалавек. Калі іх адправяць за краты, дык у спецпрыёмніку-размеркавальніку апынецца ўжо, па розных звестках, ад 60 да 70 “палітычных”.

Нагадаем, першы “хапун” адбыўся пасля акцыі 10 студзеня. На Акрэсціна цяпер знаходзяцца лідэры прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў і Анатоль Шумчанка, кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ды іншыя.