Сёння ў Мінску прыбяруць навагоднія ёлкі і святочную ілюмінацыю
У Мінску пачаўся дэмантаж цэнтральнай гарадской ёлкі. Гэты працэс зойме некалькі дзён. Спачатку электрыкі здымуць гірлянды, затым сінтэтычныя іглічныя галіны, у апошнюю чаргу будзе прыбраны каркас ёлкі.
Сёння таксама пачнецца дэмантаж і ўсіх астатніх ёлак у горадзе, а таксама святочнай навагодняй ілюмінацыі. Усяго на гэтыя святы сталіцу ўпрыгожвалі восем штучных ёлак замест шасці, як гэта было раней.
Самая высокая з іх — на Кастрычніцкай плошчы — 35 метраў. Колькасць жывых навагодніх ёлак, устаноўленых на вуліцах і плошчах сталіцы, перавысіла 1,5 тысячы.
СТВ