Сёння ва ўсім свеце праходзіць кампанія салідарных дзеянняў журналістаў
Кампанія салідарных дзеянняў журналістаў праходзіць 5 лістапада ва ўсім свеце. Яна мае назву "Станем за журналістыку!". Акцыю падтрымалі і журналісты недзяржаўных беларускіх СМІ.
Ініцыятарам кампаніі выступіла Міжнародная федэрацыя журналістаў, яна ўжо была паспяхова праведзеная летась у Еўропе. Акцыю падтрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, якая выступіла з заявай, у якой адзначыла цяжкую сітуацыю са свабодай слова ў нашай краіне, дзе амаль не засталося незалежных газет, дзе знікалі без вестак і былі забітыя журналісты.