Сёння Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на прысуд журналісту Здзвіжкову
Скаргу на прысуд журналісту Аляксандру Здзвіжкову сёння разгледзіць Вярхоўны суд Беларусі. Нагадаем, у студзені Мінскі гарадскі суд прызнаў былога намесніка
галоўнага рэдактара газеты “Згода” вінаватым у распальванні рэлігійнай
варожасці і пакараў трыма гадамі зняволення. Здзвіжкоў падпісаў у друк
нумар газеты з перадрукам з дацкай прэсы карыкатур на прарока Мухамеда.
Наклад быў канфіскаваны і не быў распаўсюджаны, тым не менш Здзвіжкоў з канца мінулага года знаходзіцца за кратамі.
Вінаватым сябе ён не прызнаў, патлумачыў прысуд пераследам паводле рэлігійных прычын і падаў у Вярхоўны суд скаргу. Яе будзе разглядаць калегія ў складзе трох суддзяў, паведамляе Радыё Свабода.