Сёння выклікаюць позвай у КДБ маладафронтаўца Змітра Ясевіча

Днямі Змітру Ясевічу патэлефанавалі з вайсковай контрвыведкі КДБ і запрасілі на размову. Зміцер адмовіўся ісці без позвы, паведамляе Радыё Свабода.

Учора маладому чалавеку даслалі позву. Што дакладна ад яго хочуць, актывіст не ведае, але не выключае і псіхалягічнага ціску. "Магчыма, запужваюць маральна, каб чалавек прыйшоў ужо запужаны ды быў згодны на кантакт ці нешта іншае", - сказаў ён.