Т. Кандрусевіч не пацвярджае, што Папа Рымскі прыняў запрашэнне Лукашэнкі
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч абверг паведамленні некаторых СМІ пра тое, што Папа Рымскі прыняў запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Канферэнцыі каталіцкіх япіскапаў ў Беларусі.
Высвятляецца, што падчас сустрэчы ў Ватыкане пантыфік сказаў, што кардынал Тарчызіё Бертонэ вярнуўся з Беларусі вельмі натхнёны. На гэта мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адказаў: "Цяпер чакаем Вас, Вашая Святасць". Папа адказаў: "Калі Бог дазволіць".
Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што гэтыя словы яшчэ не сведчаць пра тое, што пантыфік прыняў запрашэнне наведаць Беларусь.
БелаПАН