Таксісту, які з’еў памечаныя 20 тысяч, давядзецца вярнуць грошы падаткавікам
У Гомелі таксіст-нелегал з’еў 20-тысячную купюру, якой з ім разлічыліся падаткавікі-кантралёры. Цяпер яму давядзецца выплаціць штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, а таксама вярнуць падатковым органам 20 тысяч рублёў.
Такое рашэнне прыняў суд Гомельскай вобласці.
Па словах суддзі, пры правядзенні кантрольных закупаў трое падатковых інспектараў разлічыліся з таксістам памечанай купюрай, пасля чаго назвалі адрас, дзе іх чакалі два міліцыянты.
Калі таксіст-нелегал зразумеў, што на яго пачынаюць складаць адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, ён з’еў памечаныя грошы.
“Інтэрфакс”