Талісман юначага хакейнага чэмпіянату свету-2010 — бусляня ў зялёным шлеме
Афіцыйным талісманам юначага (да 18 гадоў) чэмпіянату свету па хакеі ў элітным дывізіёне будзе бусляня. Як нагадвае БЕЛТА, спаборніцтвы пройдуць сёлета 13-23 красавіка ў Мінску і Бабруйску. Талісман — бусляня ў зялёным шлеме і з медалем на шыі, якое абапіраецца на клюшку. Аўтарам працы з'яўляецца беларускі мастак, сябра Саюза дызайнераў Беларусі, былы хакеіст мінскага "Тарпеда" Віктар Азямблоўскі.
Дарэчы, першапачаткова гэтая праца разглядалася як адзін з магчымых лагатыпаў дарослага чэмпіянату свету 2014, які пройдзе ў Мінску. Аднак экспертная група па выбары талісмана для юначага чэмпіянату свету 2010 года палічыла, што праца Азямблоўскага найбольш пасуе менавіта для юнацкага турніру. У конкурсе на вызначэнне талісмана ўдзельнічалі каля 10 варыянтаў.
Хаця талісман ужо афіцыйна зацверджаны, у яго яшчэ няма імя. Таму Федэрацыя хакею з сённяшняга дня пачынае адкрыты конкурс на лепшае імя для талісмана. Кожны ахвочы можа да 1 сакавіка даслаць свой варыянт на электронны адрас [email protected]. Аўтар імя, якім назавуць талісман, атрымае два квітки на фінальны матч юначага чэмпіянату свету.