Тарыфы на “камуналку” для насельніцтва рэзка не павысяцца — міністр ЖКГ

Няма падставаў для рэзкага павышэння тарыфаў на камунальныя паслугі для насельніцтва.  Пра гэта заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Белахвостаў, які ўчора пабываў з дакладам у кіраўніка дзяржавы.

Паводле словаў міністра, павялічаныя толькі тыя паслугі, якія кампенсавалі выдаткі жыллёва-камунальнай гаспадаркі — гэта тарыфы на цеплавую і электраэнергію, і газ.

Зараз рыхтуюцца прапановы па росту тарыфаў для насельніцтва на наступны год, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.