Тэлебачанне і радыё паўтораць выступы кандыдатаў у дэпутаты ў прайм-тайм

Тэлебачанне і радыё паўтораць выступы кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта 12 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтравыбкама Лідзія Ярмошына.


Паўтор выступаў кандыдатаў яна назвала "беспрэцэдэнтным палітычным рашэннем". Паводле яе слоў, пажаданне павялічыць час выступленняў кандыдатаў зыходзіла ад назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правам чалавека (БДІПЧ) АБСЕ.

Старшыня Цэнтравыбаркама падкрэсліла, што выступы будуць паўтарацца ў зручны для выбаршчыкаў час — з 19 да 20 гадзін. Трансляцыі пачнуцца 15 верасня і працягнуцца да пачатку датэрміновага галасавання (23 верасня).

БелаПАН