Тэлефонны мінёр "замініраваў" у Віцебску дзве школы і гімназію

Праваахоўнікі кажуць, што невядомы паведаміў пра мініраванне па тэлефоне, перадае interfax.by. На месца здарэння прыбылі групы размініравання з сабакамі. Але пры аглядзе памяшканняў навучальных устаноў і прылеглай да іх тэрыторыі выбухных прыстасаванняў не знайшлі.



За фальшывае паведамленне пра небяспеку "тэлефоннага мінёра" можа чакаць крымінальная адказнасць.


Фота — inpress.ua