Тэлеканал "Лад" пакажа ў жывым эфіры футбольны матч Беларусь — Фінляндыя
Тэлеканал "Лад" пакажа ў жывым эфіры таварыскі матч футбольных зборных Фінляндыі і Беларусі. Трансляцыя з Турку адбудзецца 2 чэрвеня. Пачатак — у 18.55. Дарэчы, ні адзін канал беларускага тэлебачання не паказаў 27 траўня таварыскую сустрэчу нацыянальных камандаў Нямеччыны і Беларусі. Нагадаем, што яна завяршылася ўнічыю 2:2.
БелаПАН
БелаПАН