Трэнер па біятлоне "зарабіў" 61 млн рублёў на фіктыўных квітанцыях
Аддзел папярэдняга расследавання Савецкага РУУС Мінска распачаў крымінальную справу на трэнера па біятлоне. Падставай для гэтага сталі матэрыялы Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi МУС і іншых міліцэйскіх падраздзяленняў. 59-гадовы спартыўны спецыялiст, як высветлiлася, "аступiўся" два гады таму: як мяркуецца, ён прыўлашчыў вялікую суму грошай. У прыватнасцi, падазраецца ён у тым, што са студзеня па лiстапад 2006 года афармляў фiктыўныя квiтанцыi пра аплату пражывання i харчавання чальцоў каманды падчас спаборнiцтваў. Такiм чынам трэнер змог прыўлашчыць больш за 61 мiльён рублёў.
"Звязда"
"Звязда"