Трусаў верыць, што на Усебеларускім сходзе згадаюць Год беларускай мовы

У каментары Еўрарадыё Трусаў паведаміўў, што з адпаведным зваротам ён звярнуўся да прэм’ер-мінстра Сяргея Сідорскага, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімера Макея і аднаго з дэлегатаў на Усебеларускі сход – дэпутата Генадзя Давыдзькі:

Трусаў: “Я паслаў адну прапанову Макею, ён сустаршыня, другую – паслаў Сідорскаму. І яшчэ персанальна папрасіў Давыдзьку, паслаў яму зварот па электроннай пошце. Тым больш, што ён інтэлігент, мову ведае. Можа, Давыдзька што зробіць... Я думаю, што адказам будуць матэрыялы сходу. Можа, яны што і ўставяць у пяцігадовую праграму, я спадзяюся”.

Трусаў адзначае, што ТБМ хоча зрабіць 2011-ы Годам беларускай мовы. Зварот да Усебеларускага сходу з гэтай прапановай – толькі адна з акцыяў. Акрамя яе ўжо другі месяц ТБМ збірае подпісы на імя Аляксандра Лукашэнкі з гэтай просьбай. Таксама, кажа Трусаў, яны звярнуліся да ўсіх кандыдатаў з прапановай уставіць моўнае пытанне ў свае праграмы.