Трусаў: Я б не вяртаў 27 ліпеня статус дзяржаўнага свята
Для Беларусі сапраўдным святам незалежнасці мусіць быць Дзень Волі 25 Сакавіка. Дзень жа 27 ліпеня ў гісторыі застанецца, але не будзе мець такога статусу. Такую думку ў каментары Еўрарадыё выказаў кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў - адзін з дэпутатаў Вярхоўнага Савета, які прымаў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Трусаў: "Але ў беларускіх календарах гэты дзень застанецца. Відаць, не як галоўнае свята, а як адна з памятных датаў. Дарэчы, у адрыўным календары "Родны край" запісана, што 20 год назад прынята Дэкларацыя аб незалежнасці. Таму я лічу і лічыў, што наш Дзень незалежнасці будзе 25 Сакавіка".
Па словах сп.Трусава, 27 ліпеня - важны для Беларусі дзень, але наўрад ці варта зноў рабіць яго дзяржаўным святам.
Нагадаем, што статус афіцыйнага свята Дзень незалежнасці меў да 1996 года.
Па словах сп.Трусава, 27 ліпеня - важны для Беларусі дзень, але наўрад ці варта зноў рабіць яго дзяржаўным святам.
Нагадаем, што статус афіцыйнага свята Дзень незалежнасці меў да 1996 года.