Тысяча незалежных назіральнікаў пачнуць працу на выбарах заўтра а 7-й раніцы
З 14 снежня пачынаецца датэрміновае галасаванне. Каардынатар нацыянальнай кампаніі “За справядлівыя выбары” Сяргей Калякін распавёў Еўрарадыё, што незалежныя назіральнікі збіраюцца распачаць сваю працу 14 снежня з 7 гадзінаў раніцы. Калякін: “Прыступяць да працы недзе а 7:00. Яны будуць на выбарчых участках. І недзе да 10:00 мы будзем ведаць, ці яны прыступілі, ці былі нейкія перашкоды. У нас ёсць сістэма сувязі з імі”.
Калякін кажа, што назіранне будзе весціся на 250 выбарчых участках. На кожным з іх будзе па чатыры назіральнікі. Назіранне плануецца весціся 24 гадзіны на суткі:
Калякін: “Гэта будзе 24 гадзіны ў суткі. Тым больш, мы атрымалі пісьмовы адказ ад ЦВК. Мы звярталіся да іх, каб яны патлумачылі сваім ніжэйшым камісіям, што гэта можна рабіць. Яны, праўда, нічога не патлумачылі, але і не забаранілі нам весці такое назіранне. У іх паперы няма ні слова аб тым, што гэта забаронена ці не адпавядае заканадаўству”.
Калі не атрымаецца назіраць на саміх участках уначы, то назіранне будзе весціся каля участкаў:
Калякін: “Калі гэта не будзе магчыма на саміх участках, то мы будзем наглядаць каля ўчасткаў: хто заходзіў у гэтыя ўчасткі ўначы, што яны робяць і г.д. Мы будзем фіксаваць гэта з дапамогай фота- і відэаздымкаў”.
Як паінфармаваў Калякін, кожны назіральнік мае метадычны дапаможнік. У ім распісаныя ўсе этапы выбараў і правы назіральнікаў. Акрамя таго, кожны назіральнік мае працоўны сшытак, у якім пакрокава распісана ўсё, што ён павінен рабіць і фіксаваць падчас датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання.