У 2009 годзе будзе знесена вёска Дружба, якая ўвайшла ў склад сталіцы

Знос прыватных дамоў у вёсцы Дружба, якая ўвайшла ў склад беларускай сталіцы, пачнецца ў наступным годзе. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", у 2010 годзе на месцы вёскі пачнецца будаўніцтва новага мікрараёна Мінску. Акрамя жылых дамоў, там з'явяцца дзве школы на паўтары тысячы вучняў, два дзіцячых садка на 230 месцаў кожны, а таксама дзве аўтастаянкі.