У актывісткі БХД за перадвыбарчую скаргу пагражаюць адабраць дзяцей

Мастоўская актывістка БХД Алена Давідовіч паведаміла прэс-службе БХД, што 28 студзеня яе выклікаюць на паседжанне камісіі па справах непаўнагадовых і пагражаюць адабраць у яе двух яе маленькіх дзетак. А старшынёй гэтай камісіі з'яўляецца намесніца старшыні райвыканкама Мурына Таісія Мікалаеўна, на якую якраз мастоўскія актывісты БХД пісалі скаргу падчас перадвыбарчай кампаніі. Скарга была напісаная падчас агітацыі і датычылася факту ўдзелу у агітацыйнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі замежных грамадзянаў падчас так званага аўтапрабегу "За Беларусь", які распачынаўся з Піцера і праходзіў па шмат якіх гарадах Беларусі. У Мастах сустрэчу ўдзельнікаў гэтага аўтапрабега арганізоўвала Мурына. Алена Давідовіч была сярод некалькіх падпісаўнаў гэтай скаргі, яна таксама ўдзельнічала ў агітацыйнай кампаніі Віталя Рымашэўскага, а падчас галасавання была назіральніцай на ўчастку.

Алена адна выхоўвае двух дзетак. І адразу пасля заканчэння выбарчай кампаніі на яе распачаўся ціск.

Усе пагрозы Алена звязвае выключна са сваім удзелам у выбарчай кампаніі і не выключае асабістай помсты ёй намесніцы старшыні райвыканкама Мурынай.