У Алімпійскую вёску ў Пекіне засяліліся 137 беларускіх атлетаў і трэнераў

137 беларускіх атлетаў і трэнераў па 15 відах спорту засяліліся ў Алімпійскую вёску ў Пекіне. Як паведамляе БЕЛТА, прыбылі каманды па плаванні, дзюдо, цяжкай атлетыцы.  Сёння ў Кітай прыязджаюць яшчэ 25 беларускіх спартсменаў, у тым ліку тэнісісткі Вольга Гаварцова, Таццяна Пучак і Дар'я Кустова. Тэнісістка Вікторыя Азаранка ўжо знаходзіцца ў Пекіне.

Як стала вядома, дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь на алімпійскім парадзе панясуць альбо галоўны трэнер каманды па кулявой стральбе Ігар Басінскі, альбо алімпійскі чэмпіён па фехтаванні Аляксандр Раманькоў.