У Аршанскім раёне здзейснены напад на краму, каб скрасці 5 долараў
Трое невядомых, якія хавалі твары пад чорнымі панчохамі, уварваліся ў краму ў вёсцы Засяклі ў Аршанскім раёне і запатрабавалі ў прадавачкі грошы. Яны палохалі яе пісталетам, як пасля высветлілася, цацачным. Жанчына не разгубілася і складвала ў пакет усё, што траплялася ёй пад руку. У выніку злодзеі выйшлі з крамы з таварам на агульную суму 15 тысяч рублёў. Неўзабаве быў затрыманы адзін з рабаўнікоў — 18-гадовы жыхар Смалявіч. Пазней міліцыянты затрымалі яшчэ дваіх яго землякоў, паведамляе БЕЛТА.