У Астравецкім раёне вясковец зачыніў сваю суседку ў хаце і падпаліў
Нетрадыцыйным чынам вырашыў "разлічыцца" са сваёй суседкай 64-гадовы жыхар вёскі Купмяны, што ў Астравецкім раёне. Ён зачыніў яе ў хаце і падпаліў. Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення
ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, гэты выпадак адбываўся сярод
белага дня і гэта чамусьці вельмі здзівіла мясцовых міліцыянтаў.
Падчас падпалу амаль згарэла летняя кухня і пачала гарэць хата. Аднак жанчыну паспелі выратаваць. Яе крыўдзіцель быў затрыманы, цяпер следства высвятляе, што ж стала прычынай ягоных дзеянняў.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна