У Бабруйску гарэў завод па вытворчасці драўляных дзвярэй (фота)
Агонь паспеў знішчыць 300 квадратных метраў даху.
Пажар на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ў Бабруйску здарыўся сёння ўначы. Інфармацыя пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 1.24. Прадпрыемства размяшчаецца ў аднапавярховым будынку па вуліцы Дзімітрава. Дах пакрыты металачарапіцай. Фірма спецыялізуецца на вырабе міжпакаёвых дзвярэй.
У выніку пажару пашкоджана 300 квадратных метраў даху і 50 квадратных метраў перакрыцця.
З агню ўратавалі 6 дрэваапрацоўчых станкоў і 30 міжпакаёвых дзвярэй, а таксама аўтамабіль “Мэрсэдэс-Спрынтэр”.
Прычына пажару і памер стратаў высвятляецца, перадае прэс-служба МНС.

