У Бабруйску пабіты рэкорд цёплага надвор’я на снежань
У першыя дні снежня тэмпература паветра днём у Бабруйску сягала да 13 градусаў цяпла. У сярэднім па ўсёй Бабруйшчыне тэмпература трымалася ў межах 8-13 градусаў.
На Бабруйскай метэастанцыі паведамілі, што абсалютны максімум тэмператур паветра на снежань быў зафіксаваны аж у 1961 годзе. 2-3 снежня рэкорд быў перавышаны на некалькі градусаў. Спецыялісты лічаць, што такое цёплае надвор’е абумоўленае магутнымі паветранымі струменямі з Міжземнамор’я.
Зараз адбываецца паступовае зніжэнне тэмпературы.