У Бабруйску працуе “гарачая лінія” па пытаннях выбараў

Не ўключылі ў склад акруговай камісіі? Не даюць правесці пікет? Тэрмінова патрэбны 10-ы подпіс пад заявай аб вылучэнні кандыдата? Патэлефануйце на “гарачую лінію”, якая адктылася ў Бабруйску адмыслова для высвятлення пытанняў, звязаных з выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання. “Гарачая лінія” пачала працаваць у Бабруйску 1 сакавіка. Цяпер гараджане маюць магчымасць не саромячыся выказаць сваё меркаванне па грамадска значных праблемах, паведамляе газета "Вечерний Бобруйск".

Тэлефанаваць можна ў Бабруйскі гарвыканкам: 58-68-00; у адміністрацыю Ленінскага раёна: 52-22-39; у адміністрацыю Першамайскага раёна: 43-48-69, з 10:00 да 12:00, з панядзелка па пятніцу. Тэлефонны код Бабруйска — 0225.