У Бабруйску загінуў дырэктар завода зверхбуйнагабарытных шын
Дырэктар завода зверхбуйнагабарытных шын ААТ "Белшына" 45-гадовы Яўген Хвалько загінуў у дарожна-транспартным здарэнні ў Бабруйску. На выедзе з горада на аўтамабілі "Мерседэс" пры абгоне ён не саўладаў з
кіраваннем і ўрэзаўся ў светлавую мачту. Кіроўца загінуў на месцы, а
намеснік дырэктара і галоўны інжынер прадпрыемства, якія знаходзіліся ў
салоне машыны, атрымалі траўмы.
БелаПАН
БелаПАН