У Бабруйску зніклі прадпрымальнікі-"тысячнікі", а з'явіліся "трохтысячнікі"

Прадпрымальнікі-"тысячнікі" раптоўна зніклі на Цэнтральным рынку Бабруйска. Некалькі дзесяткаў гандлёвых кропак рэалізоўвалі розную драбязу коштам у тысячу рублёў: нажніцы, нажы, лакі для пазногцяў ды іншае.
Нядаўна былыя "тысячнікі" пераўтварыліся ў "трохтысячнікаў". І нават тыя з прадпрымальнікаў, хто яшчэ не змяніў рэкламную шыльду на новую, ужо прадаюць той самы тавар па 3000 рублёў. Раптоўнае падвышэнне коштаў прадпрымальнікі не каментуюць.