У Баранавічах наведвальнік начнога клуба напаў на міліцэйскі аўтамабіль
Крымінальная справа распачатая ў адносінах жыхара Баранавіцкага раёна за тое, што ён пабіў лабавое шкло ў міліцэйскім уазіку.
Здарэнне адбылося ўначы каля аднаго з гарадскіх начных клубаў. Супрацоўнікі патрульна-паставой службы пакінулі аўтамабіль літаральна на некалькі хвілін, гэтага часу хапіла 28-гадоваму жыхару з Новай Мышы, каб разбіць пярэдняе шкло. Хулігана затрымалі на месцы. Патлумачыць свой учынак ён не змог, сказаў, што пасля наведвання начнога клуба быў у стане алкагольнага ап'янення.
Парушальніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.