У Баранавічах невядомыя злачынцы крадуць нумарныя знакі аўтамабіляў

Трынаццаць аўтамабіляў засталіся без дзяржнумароў за дзве ночы ў Баранавічах. Усе аўтамабілі знаходзіліся без нагляду.
Іншай заканамернасці ў гэтым няма, сказала старшы інспектар групы інфармацыі гарадскога адзела ўнутраных спраў Наталля Сідзельнік.

Найперш пацярпелі аўтамабілі БМВ, Фольксваген-Пасат і Мерседэс. Супрацоўнікі міліцыі не выключаюць, што скрадзеныя нумарныя знакі потым могуць выкарыстоўвацца - навешвацца на нерастаможаныя аўтамабілі.

Алесь Літоўчык
, Еўрарадыё, Баранавічы