У Баранавічах выклікалі МНС, каб выцягнуць каня з сутарэння (фота)
Выратавальная аперацыя скончылася ўдала.
У Баранавічах дапамога выратавальнікаў спатрэбілася каню — жывёла выпадкова правалілася ў сутарэнне, размешчаная пад хлявом.
Каня дасталі пры дапамозе пажарных рукавоў. Жывёла не пацярпела, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

