У Баранавічах затрымалі мужчыну, які вербаваў беспрацоўных дзяўчат
У Баранавічах затрымалі 39-гадовага мужчыну, які падазраецца ў гандлі людзьмі. Паводле звестак следства, са жніўня 2002-га да лютага 2004 года ён
завербаваў двух 20-гадовых мясцовых жыхарак і неаднаразова вывозіў іх у
Польшчу для заняткаў прастытуцыяй.
Паведамляецца, што мужчына скарыстаўся цяжкім матэрыяльным становішчам беспрацоўных дзяўчат. За мяжой ён перадаваў іх невядомым асобам, і атрымліваў грашовае ўзнагароджанне. Зараз жыхару Баранавіч пагражае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
БелаПАН