У Баранавіцкім раёне камбайнёраў і кіроўцаў палохаюць жоўтымі талонамі
Новы метад стымулявання адказнасці за якасць жніва распрацавала ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Баранавіцкага раёна. Камбайнёрам і кіроўцам, якія цяпер працуюць на палях, выдаецца зялёны ці жоўты талон якасці.
Зялёны талон атрымліваюць усе, хто працуе сумленна, і ён гарантуе выдзяленне дадатковых 100 кг збожжа да аплаты працы. А вось тых, хто працуе кепска, палохаюць жоўтымі талонамі. Іх уладальнікам дадатковага збожжа не дадуць, паведамляе "Народная газета".